26 лiпеня 2025, Субота, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казахстан пастанавіў адмовіцца ад паслуг Расеі

1
Казахстан пастанавіў адмовіцца ад паслуг Расеі

Краіна сама будзе будаваць ЦЭЦ.

Казахстан пачаў самастойна рэалізоўваць праект будаўніцтва цеплаэлектрацэнтраляў (ЦЭЦ) у трох гарадах краіны, паведаміў прэм'ер-міністр краіны Алжас Бэктэнаў. Першапачаткова пра будаўніцтва аб'ектаў, якое ацэньвалася на $2,7 млрд, Астана дамовілася з Расеяй, нагадаў кіраўнік урада, піша The Moscow Times.

«Пакуль мы не атрымалі дакладнай інфармацыі аб выдачы гарантаванага патаннення фінансавання з расейскага боку, таму ў Какшэтаў мы ўжо пачалі сваімі сіламі будаваць, не звяртаючыся ні да каго», — сказаў Бэктэнаў на прэс-канферэнцыі ва ўрадзе.

Наконт двух іншых ЦЭЦ - у Семеі і Усць — Каменагорску магутнасцю па 360 МВт (у Какшэтаў — 240 МВт) - Казахстан пакуль чакае адказу ад расейскага боку, адзначыў прэм'ер. «Калі найбліжэйшым часам адказу не будзе, таксама будзем разглядаць варыянты самастойнай рэалізацыі гэтых праектаў», — заявіў ён, адзначыўшы, што доўгага чакання ўлады сабе дазволіць не могуць, бо «патрэбныя і цяпло, і электраэнэргія».

Дамоўленасць аб будаўніцтве ЦЭЦ на тэрыторыі Казахстана была ўкладзеная ў лістападзе 2023 года падчас візіту прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ў краіну. Мемарандум аб гэтым падпісалі міністэрствы энэргетыкі дзвюх дзяржаў.

У 2024-м Масква і Астана ўклалі міжурадавае пагадненне аб будаўніцтве аб'ектаў. Генеральным падрадчыкам павінен быў выступіць «Інтэр РАТ», а галоўныя віды работ даверылі выканаўчым арганізацыям. Паводле дамовы, фінансаванне праекта, які ацэньваўся на $2,7 млрд, забяспечваюць расейскія банкі. Яны павінны былі даць крэдыты тэрмінам на 15 гадоў.

У канцы траўня намеснік прэм'ер-міністра Казахстана Раман Скляр паведамляў пра складанасці ў фінансаванні праекта. «Існуе праблема ў субсідаванні адсоткавай стаўкі абсталявання, таму мы цяпер працягваем перамовы, калі гэтае пытанне разгледзяць. Інвестар можа памяняцца, вядома, калі Расея не выдасць сродкі», — сказаў ён.

На мінулым тыдні намеснік кіраўніка Мінэнэрга Казахстана Бахытжан Ільясаў паведаміў, што пошук інвестараў яшчэ вядзецца. Астана можа прыцягнуць для гэтага энэргетычныя кампаніі з Кітая і Карэі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках