25 лiпеня 2025, Пятніца, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тайвань рыхтуецца ваяваць з Кітаем пад зямлёй

3
Тайвань рыхтуецца ваяваць з Кітаем пад зямлёй

Метро Тайбэя налічвае 135 станцый і 150 км рэек.

Падчас найбуйнейшых штогадовых вучэнняў узброеныя сілы Тайваня ўпершыню выкарысталі метро Тайбэя для перамяшчэння войскаў і забеспячэння ва ўмовах гіпатэтычнага ўварвання з боку Кітая, піша TWZ (пераклад — сайт Charter97.org).

Падземныя лініі разглядаюцца як абароненая інфраструктура, здольная забяспечыць мабільнасць ва ўмовах паветраных удараў па наземных аб'ектах.

Вайсковыя паліцэйскія і падраздзяленні лагістычнага камандавання войска правялі трэніроўку паміж станцыямі, калі метро было закрытае для пасажыраў. Салдаты выкарыстоўвалі стандартныя вагоны і спецплатформы для перамяшчэння абсталявання, уключаючы пераносныя зэнітныя комплексы Stinger, кулямёты і супрацьтанкавыя ракеты.

Вучэнні дэманструюць здольнасць войска выкарыстоўваць гарадскую інфраструктуру супольна з грамадзянскімі структурамі ва ўмовах баявых дзеянняў. Блізу 100 вайскоўцаў выйшлі з метро і прадўжылі трэніроўку на вуліцах горада.

Метро Тайбэя налічвае 135 станцый і 150 км шляхоў, большая частка якіх праходзіць пад зямлёй. У выпадку канфлікту гэта дае перавагу - стоенасць перамяшчэння, абарона ад паветраных удараў і магчымасць ладзіць засады.

Аднак экспэрты папярэджваюць: выкарыстанне метро можа паставіць пад пагрозу жыцці мірных жыхароў, калі яно стане цэллю удараў войскаў Кітая. Нягледзячы на рызыкі, гэты крок паказвае імкненне Тайваня падвысіць агульную ўстойлівасць грамадства перад магчымай агрэсіяй.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках