28 лiпеня 2025, панядзелак, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі падпісаў два важныя законы

3
Зяленскі падпісаў два важныя законы
Уладзімір Зяленскі

Украіна выходзіць з Канвенцыі аб забароне супрацьпяхотных мін і ўводзіць падвойнае грамадзянства.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў аўторак, 15 ліпеня, падпісаў закон аб множным грамадзянстве ва Украіне, ратыфікацыю пагаднення аб стварэнні спецыяльнага трыбунала для злачынства агрэсіі Расеі супраць Украіны і спыненне дзеяння для Украіны Атаўскай Канвенцыі аб супрацьпяхотных мінах.

Як сказана ў паведамленні кіраўніка дзяржавы ў Telegram, падвойнае грамадзянства дапаможа "стварыць больш рэальных юрыдычных асноў" для адзінства ўкраінцаў, якія жывуць на ўсіх кантынентах, а таксама замежнікаў, якія звязалі лёс з Украінай.

Трыбунал і супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі і іншымі краінамі дазволяць гарантаваць няўхільнасць пакарання для Расеі за развязаную супраць Украіны вайну, дадаў Зяленскі. А выхад з Канвенцыі дапаможа Украіне дасягнуць прынамсі парытэту ва ўзбраенні, неабходным для абароны ад расейскай агрэсіі. Прэзідэнт нагадаў, што Расея ніколі не была стараной Атаўскай канвенцыі і не рабіла сумленных крокаў для скарачэння зброі або гуманізацыі практык выкарыстання зброі.

Зяленскі таксама даручыў ураду прапрацаваць і прыняць усе падзаконныя акты для рэалізацыі законаў.

"Можам ужо пачаць вызначэнне першых дзяржаў-партнёраў, з якімі будзе ўкаранёнае падвойнае грамадзянства. Чакаю ад урада і каманды офіса прадстаўленне графіка выканання дамоўленасцяў аб запуску трыбунала. Таксама актывізуем пастановы ў сферы абароны, якія падтрымаюць нашых ваяроў”, — паведаміў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках