11 жнiўня 2025, панядзелак, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму Расея прызнала «Талібан»

Чаму Расея прызнала «Талібан»

Цяпер над Пасольствам Афганістана ў Маскве развіваецца бела-чорны сцяг.

На фоне росту нестабільнасці ў рэгіёне Расея афіцыйна прызнала ўладу талібаў у Афганістане, зрабіўшы стаўку на прагматызм, а не ідэалогію. Пасля вываду кантынгенту ЗША ў 2021 годзе Масква актыўна запаўняе вакуум уплыву, разлічваючы ўзмацніць свае пазіцыі ў Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі, піша The National Interest (пераклад - сайт Charter97.org).

Прызнанне стала лагічным працягам шматгадовага дыялогу - яшчэ ў красавіку Расея выключыла рух «Талібан» са спісу тэрарыстычных арганізацый. Цяпер над Пасольствам Афганістана ў Маскве развіваецца бела-чорны сцяг ісламскага эмірата.

Ключавы матыў - бяспека. У адрозненне ад ІДІЛ і «Аль-Каіды», Талібы не чынілі нападаў супраць Расеі. Асноўная пагроза для Масквы - актыўнасць групоўкі ІДІЛ-Харасан, асабліва сярод мігрантаў з Таджыкістана. Менавіта ўраджэнцы гэтай краіны былі датычныя да тэракту ў Crocus City Hall у 2024 годзе.

Акрамя таго, Афганістан можа стаць транзітным вузлом для гандлю і энэргетыкі паміж Расеяй, Цэнтральнай Азіяй, Пакістанам і Індыйскім акіянам. Фармалізацыя стасункаў адкрывае доступ да інфраструктурных і эканамічных праектаў - ад чыгунак да сельскай гаспадаркі.

Крытыкі абвінавачваюць Расею ў ігнараванні правоў жанчын і падтрымцы аўтарытарызму.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках