27 лiпеня 2025, Нядзеля, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астранаўты з Індыі, Польшчы і Вугоршчыны вярнуліся з МКС

3
Астранаўты з Індыі, Польшчы і Вугоршчыны вярнуліся з МКС

З імі разам вярнулася ветэранка NASA.

Касмічны карабель Crew Dragon кампаніі SpaceX паспяхова прывадніўся ля ўзбярэжжа Каліфорніі, закончыўшы місію Axiom-4. На борце знаходзіліся астранаўты з Індыі, Польшчы, Вугоршчыны і ЗША. Кіравала экіпажам 65-гадовая Пэгі Уітсан – былая астранаўтка NASA, якая здзейсніла ўжо пяты палёт у космас, піша Reuters (пераклад – сайт Charter97.org).

Капсула з чатырма ўдзельнікамі місіі, якая стартавала 25 чэрвеня, здзейсніла пасадку ў Ціхім акіяне пасля 22-гадзіннага вяртання з МКС. Пасадка праходзіла пры высокай тэмпературы праз трэнне аб атмасферу – звонку капсулы тэмпература дасягала 1927°C.

Для Польшчы, Вугоршчыны і Індыі гэта быў першы пілатаваны палёт да МКС, арганізаваны дзяржаўнымі касмічнымі агенцтвамі. Індыйскі пілот Шубханшу Шукла ўважаецца за прэтэндэнта на ўдзел у будучай місіі «Гаганьяан». Славаш Узнаньскі прадстаўляў Еўрапейскае касмічнае агенцтва, а Тыбар Капу ўдзельнічаў у рамках вугорскай праграмы HUNOR.

Удзельнікі прывезлі на Зямлю навуковыя ўзоры, сабраныя падчас больш як 60 эксперыментаў ва ўмовах бязважкасці.

Місія Axiom-4 стала чацвёртай, арганізаванай кампаніяй Axiom Space пры падтрымцы SpaceX. Кампанія распрацоўвае камерцыйную арбітальную станцыю, якая можа замяніць МКС пасля яе вываду з эксплуатацыі да 2030 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках