11 жнiўня 2025, панядзелак, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейка везла з Дубая «падарункі» на 140 тысячаў еўраў, але захраснула з імі ў аэрапорце Менска

5
Расейка везла з Дубая «падарункі» на 140 тысячаў еўраў, але захраснула з імі ў аэрапорце Менска

«Нечуваная шчодрасць» павярнулася праблемамі.

Расейка прыляцела ў Менск з Дубая і паспрабавала правезці праз «зялёны калідор» элітныя ўпрыгажэнні і адзенне амаль на 488 тысячаў рублёў. Мытнікам жанчына патлумачыла, што гэта падарункі, суд прыгаварыў яе да штрафу, паведамілі ў Мытным камітэце.

У выніку супраць яе распачалі адміністрацыйную справу за недэклараванне буйнога памеру.

«Грамадзянка Расейскай Федэрацыі, якая прыбыла з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў авіярэйсам "Дубай-Менск", мела намер незаконна завезці новыя ювелірныя ўпрыгажэнні і адзенне вядомых сусветных брэндаў агульным коштам амаль 488 тысячаў рублёў (больш за 140 тысячаў еўраў. – Заўвага. рэд.)».

У аэрапорце Менска пасажырка прайшла праз зялёны калідор, заявіўшы такім чынам, што ў яе няма тавараў для дэкларавання. Аднак мытнікі западозрылі нядобрае і надумалі даглядзець багаж. Унутры знайшлі дарагія рэчы, якія жанчына назвала падарункамі.

Расейка спрабавала правезці ўпрыгажэнні ад Cartier, Tiffany&Co, адзенне ад Chanel, Louis Vuitton і іншых люксавых марак.

За недэклараванне тавараў буйнога памеру распачаты адміністрацыйны працэс паводле ч.4 арт. 15.5 КаАП.

Пастановай суду ёй давядзецца выплаціць штраф памерам да 146 тысячаў рублёў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках