7 жнiўня 2025, Чацвер, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Манчэстэр Сіці» падпісаў рэкордны кантракт з Puma

2
«Манчэстэр Сіці» падпісаў рэкордны кантракт з Puma

На £1 млрд.

Вытворца спартовага адзення Puma і «Манчэстэр Сіці» падпісалі новы доўгатэрміновы кантракт. Пра гэта паведамляецца на сайце ангельскага клуба.

Puma з'яўляецца тэхнічным спонсарам «Манчэстэр Сіці» з 2019 года. Яна пастаўляе спартовую экіпіроўку ўсім камандам сістэмы клуба.

Паводле звестак The Guardian, новы кантракт прадугледжвае штогадовую выплату памерам £100 млн да 2035 года (кантракт на £1 млрд). Гэта новы рэкорд у гісторыі ангельскага футболу. Паводле папярэдняй дамовы з нямецкай кампаніяй «Манчэстэр Сіці» атрымліваў £65 млн за год.

Раней рэкорд належаў «Манчэстэр Юнайтэд» – у 2023-м каманда падпісала кантракт з Adidas на £90 млн за год (агульны памер – £900 млн).

«Мы аб'ядналі намаганні з Puma, імкнучыся кінуць выклік самім сабе і перасягнуць чаканні. За апошнія шэсць сезонаў мы дасягнулі гэтага і шмат чаго іншага. Сённяшняе пагадненне ўмацоўвае нашы стасункі і нацэльвае іх на яшчэ больш светлую будучыню», – сказаў Феран Сарыяна, генеральны дырэктар City Football Group, якая кіруе «Манчэстэр Сіці».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках