У Менску мужчына паплыў на лодцы проста па вуліцы праз моцнае падтапленне
8- 15.07.2025, 19:28
- 12,402

Відэафакт.
Жыхар Менска паплыў па горадзе на лодцы падчас моцнай залевы і падтаплення, паведаміла БелТА.
У сталіцы ўтварыліся 10-бальныя заторы праз моцную залеву і патапленні. Але некаторыя менчукі не разгубіліся. Сацсеткі ўжо абляцела відэа, як у Менску пасля навальніцы мужчына плыве па падтопленым адрэзку дарогі на надзіманай лодцы. Інцыдэнт адбыўся ў жылым комплексе «Маяк Менска».
– Самы знаходлівы. Мужчына сёння плыў на лодцы па вуліцы ў жылым комплексе «Маяк Менска», – звярнулі ўвагу журналісты.