7 жнiўня 2025, Чацвер, 1:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Пуцін адпрэчыў ультыматум Трампа

13
Reuters: Пуцін адпрэчыў ультыматум Трампа

Дыктатар РФ рыхтуецца да новай эскалацыі ва Украіне.

Пагроза Дональда Трампа ўвесці 100-адсоткавыя мыты супраць краінаў-пакупнікоў расейскай нафты і 50-дзённы ўльтыматум з патрабаваннем спыніць агонь – не змаглі зрушыць з мёртвага месца мысленне найвышэйшага кіраўніцтва Расеі.

Уладзіміра Пуціна не палохае перспектыва ўзмацнення жорсткасці амерыканскіх санкцый, і ён настроены прадаўжаць вайну да таго часу, пакуль Захад не пагодзіцца на ягоныя ўмовы ўрэгулявання, расказалі Reuters тры блізкія да Крамля крыніцы.

Паводле іх словаў, тэрытарыяльныя прэтэнзіі Пуціна могуць пашырыцца з тым, як прасоўваюцца расейскія войскі, пад кантролем якіх ужо знаходзіцца пятая частка тэрыторыі Украіны.

У найбліжэйшыя месяцы магчымая новая эскалацыя на полі бою, сказаў адзін з суразмоўцаў Reuters. Яшчэ дзве крыніцы паведамілі, што Пуцін можа ваяваць да таго часу, пакуль не абрынецца абарона Украіны, нягледзячы на страты, якія заходнія выведкі ацэньваюць на мільён чалавек забітымі і параненымі.

«Расея будзе дзейнічаць зыходзячы са слабасці Украіны, – сказала адна з крыніцаў Reuters. Паводле ягоных словаў, Пуцін можа спыніць наступ, калі возьме пад поўны кантроль усе чатыры анэксаваныя вобласці і пры гэтым сустрэне супраціў УСУ. Калі ж фронт пасыплецца, “пачнецца яшчэ большая бітва за Днепрапятроўск, Сумы і Харкаў”», сказала крыніца.

Пуцін па-ранейшаму патрабуе юрыдычных гарантый, што NATO не будзе пашырацца на ўсход, што захопленыя ім тэрыторыі будуць прызнаныя, узброеныя сілы Украіны будуць абмежаваныя, а расейскамоўнае насельніцтва ў краіне атрымае абарону. Ён гатовы абмяркоўваць гарантыі бяспекі для Кіева з боку сусветных дзяржаваў, хоць пакуль незразумела, як яны могуць працаваць, расказалі крыніцы Reuters.

«Пуцін мяркуе, што ніхто сур'ёзна з ім не гаварыў наконт умоваў міру ва Украіне, у тым ліку амерыканцы. Таму ён будзе прадаўжаць да таго часу, пакуль не атрымае тое, чаго хоча», – сказаў суразмоўца агенцтва.

Пры гэтым, кажуць крыніцы Reuters, Пуцін верыць, што Расея ўтрымлівае перавагу не толькі на полі бою, але і эканамічна, паколькі вытворчасць бомбаў і снарадаў у краіне – вышэйшая, чым ва ўсіх краінах NATO разам узятых.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках