25 лiпеня 2025, Пятніца, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вусік і Дзюбуа правялі двубой поглядаў на фоне Уэмблі

3
Вусік і Дзюбуа правялі двубой поглядаў на фоне Уэмблі

Брытанскі баксёр пачаў крычаць на ўкраінца.

Ужо ў суботу, 19 ліпеня, украінец Аляксандр Вусік паспрабуе другі раз у кар'еры стаць абсалютным чэмпіёнам свету ў боксе ў суперцяжкай вазе.

Вусік, які валодае тытуламі WBC, WBO і WBA, сустрэнецца на стадыёне Уэмблі з чэмпіёнам паводле версіі IBF Даніэлем Дзюбуа.

За некалькі дзён да двубою Вусік і Дзюбуа правялі двубой поглядаў каля Уэмблі.

Украінец традыцыйна заставаўся засяроджаным, Дзюбуа ж пачаў усміхацца і крычаць «And the new» («І новы»), намякаючы, што ў суботу стане новым абсалютным чэмпіёнам.

Першы бой паміж Вусікам і Дзюбуа адбыўся 26 жніўня 2023 года ва Уроцлаве і закончыўся перамогай украінца тэхнічным накаўтам у дзявятым раўндзе.

У чэрвені 2024 года Дзюбуа стаў уладальнікам тытула IBF пасля таго, як Вусік вызваліў пояс. Брытанец упершыню абараніў тытул у верасні, накаўтаваўшы Энтані Джошуа..

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках