29 лiпеня 2025, aўторак, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам заўважылі смерч

1
Пад Менскам заўважылі смерч

Відэафакт.

Каля вёскі Лугавая Слабада пад Менскам заўважылі атмасферную з'яву, падобную да смерчу. Відэа з'явілася 15 ліпеня ў тэлеграм-канале «Менскі раён LIVE».

«Лугавая Слабада сёння. Неяк так», – напісаў аўтар відэа.

Нагадаем, заявы пра смерчы ў Беларусі ўжо не рэдкасць. Нядаўна ў вёсцы Вархі Гарадоцкага раёна, як мяркуецца, прайшоў магутны смерч. «Тарнада» напрыканцы чэрвеня фіксавалі і ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці.

Як адзначалі спецыялісты, часцей за ўсё віхраслупы назіраюцца ў цёплы час года, калі ў атмасферы адзначаецца моцная няўстойлівасць, якая характарызуецца наяўнасцю зонаў актыўнай канвектыўнай і навальнічнай дзейнасці. Пры гэтым адзначаецца наяўнасць цёплых і вільготных плыняў у ніжняй частцы атмасферы і сухіх плыняў у яе верхняй частцы. Найбольш часта такія ўмовы фарміруюцца пры праходжанні халодных атмасферных франтоў.

«Можам выказаць здагадку, што будзе павялічвацца колькасць такіх небяспечных з'яваў, як смерчы, моцныя шквалы», – адзначала ў пачатку года кіраўніца аддзела вывучэння змяненняў клімату службы метэаралагічнага і кліматычнага маніторынгу, фонду звестак Белгідрамета Вольга Бакланава.

Прычынай такой небяспечнай змены надвор'я называюць пацяпленне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках