11 жнiўня 2025, панядзелак, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп адказаў, што будзе з РФ пасля дэдлайну 50 дзён

27
Трамп адказаў, што будзе з РФ пасля дэдлайну 50 дзён

У прэзідэнта ЗША таксама спыталі, чаму ён даў Пуціну так шмат часу.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што праз 50 дзён для Расеі будзе «вельмі дрэнна», калі не будзе дасягнутае пагадненне з Украінай.

Як паведамляе РБК-Украіна, пра гэта Трамп заявіў падчас размовы з журналістамі.

Журналісты спыталі ў Трампа, што будзе з Расеяй пасля таго, як 50-дзённы тэрмін для перамір'я закончыцца. А таксама ці плануе Трамп сустрэцца з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным.

«Што ж, праз 50 дзён, калі мы не заключым дамову, гэта будзе вельмі дрэнна. Будуць мыты, будуць іншыя санкцыі, якія будуць накіраваныя на Маскву», – падкрэсліў ён.

На пытанне, чаму Трамп даў Пуціну так шмат часу, ён адказаў, што тэрмін увядзення мытных тарыфаў можа наступіць нават раней за ўказаны дэдлайн.

«Я не думаю, што 50 дзён – гэта вельмі доўга, і гэта можа адбыцца раней... Вам трэба было задаць тое самае пытанне Байдэну. Чаму ён ублытаў нас у гэтую вайну? А што ён вам сказаў, чаму ён ублытаў нас у гэтую вайну? Вы ведаеце, чаму ён нас ублытаў? Бо ён дурань. Вось чаму. А вы не ведаеце, і вы не асвятляеце гэта. Але вам трэба было задаць гэтае пытанне Байдэну. Таму што ён некампетэнтны. Гэтага ніколі не адбылося б, калі б я быў прэзідэнтам», – заявіў прэзідэнт ЗША.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках