29 лiпеня 2025, aўторак, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ пашкодзілі расейскі вайсковы карабель у Севастопалі

12
УСУ пашкодзілі расейскі вайсковы карабель у Севастопалі

На момант удару карабель знаходзіўся на 13-м суднарамонтным заводзе.

Агенты «Атэш» выявілі ў часова акупаваным Крыме пашкоджаны абстрэлам расейскі вайсковы карабель.

Пра гэта паведамляе Telegram «Атеш».

«Гэтым разам мы правялі назіранне ў раёне Кілен-бухты ў Севастопалі, дзе быў знойдзены карабель з відавочнымі слядамі пашкоджанняў пасля ракетнага ўдару Сіл абароны Украіны», - адзначылі ў «Атэш».

Паведамляецца, што на верхняй палубе судна прыкметныя разбурэнні, якія расейцы спрабуюць схаваць з дапамогай сеткі. Карабель суправаджаецца буксірныя катарамі, з борта вядзецца адпампоўка вады, што можа сведчыць аб затапленні ўнутраных адсекаў і сур'ёзных пашкоджаннях корпуса.

Паводле звестак «Атэш», на момант удару карабель знаходзіўся на 13-м суднарамонтным заводзе. Цікава, што бартавы нумар зафарбаваны таксама з мэтай схаваць і абцяжарыць распазнанне пашкоджанага карабля.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках