11 жнiўня 2025, панядзелак, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Несправядліва»: намесніца кіраўніка Беллегпрама занервавалася праз сэканд-хэнды

13
«Несправядліва»: намесніца кіраўніка Беллегпрама занервавалася праз сэканд-хэнды

Баіцца, што ў дзяржпрадпрыемства «адбяруць нішу».

Як крамы былога ва ўжыванні адзення шкодзяць айчынным вытворцам, расказала ў эфіры тэлеканала АНТ намесніца старшыні канцэрна «Беллегпрам» Наталля Мароз.

Спікерка адзначыла, што кожны гулец на рынку лёгпрама «спрабуе сваю нішу адабраць», і падкрэсліла, што сэканд-хэнды «нам не канкурэнты».

- Што яны робяць дрэнна, дык гэта тое, што пад выглядам сэканд-хэнду ў краіну ўвозяцца новыя рэчы. Вось гэта несправядліва, зніжае канкурэнтаздольнасць нашай прадукцыі. Чаму яны ўвозяць новыя рэчы, таму што не выплачваюць мыты — янв на сэканд-хэнд нізкая. Больш за тое, мы дапамагалі нашым органам праводзіць пэўныя праверкі, калі высветлілася, што ў фуры з заяўленым сэканд-хэндам было 80% новага адзення — несправядліва, — паскардзілася Наталля Мароз.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках