11 жнiўня 2025, панядзелак, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адна галіна ў Расеі апынулася на мяжы калапсу

1
Яшчэ адна галіна ў Расеі апынулася на мяжы калапсу

Гэта можа адбыцца да 2027 года.

Украінская выведка прагназуе поўны калапс у галіне пасажырскіх авіяперавозак у Расеі. Гэта можа адбыцца да 2027 года.

Пра гэта паведамляе Служба замежнай выведкі Украіны.

Паводле звестак выведкі, у Расейскай галіне пасажырскіх авіяперавозак абвастраецца крызіс, галоўнай прычынай якога сталі заходнія санкцыі. Бо праз іх авіякампаніі страцілі доступ да абслугоўвання самалётаў Boeing і Airbus у міжнародных сэрвісных цэнтрах.

З прычыны гэтага выдаткі на тэхабслугоўванне выраслі на 38%, а палова парку самалётаў Airbus у Расеі ўжо не выкарыстоўваецца. Так, напрыклад, у адной з вядучых расейскіх авіякампаній S7 з 39 самалётаў Airbus A320/321 у паветры застаюцца толькі 8.

Акрамя таго, з пачатку 2025 года расейскія аэрапорты 455 разоў цалкам спынялі працу, а яшчэ больш за 700 разоў самалёты даводзілася перанакіроўваць на запасныя аэрадромы.

Толькі ў выніку калапсу ў перыяд 5-7 ліпеня страты перавозчыкаў перавысілі 250 мільёнаў даляраў.

Каб кампенсаваць страты, кампаніі рэзка паднялі кошты на квіткі.

«Сярэдні кошт авіябілета ў зоны адпачынку ў РФ у гэтым годзе складае амаль 400 даляраў ЗША - гэта на 12,5% вышэй паказчыкаў мінулага года», - гаворыцца ў паведамленні.

З прагнозаў выведкі, цэны паднімуцца яшчэ на 15%, што прывядзе да скарачэння пасажырапатоку мінімум на 7%.

У выведцы таксама заявілі пра заняпад расейскай авіябудаўнічай галіны. Новыя самалёты, якія яшчэ нават не выйшлі з выпрабаванняў, ужо падаражэлі на 45-70% у параўнанні з планамі. Прагназуецца, што штогод Расея будзе страчваць ад 50 да 100 самалётаў, і да 2027 года ў галіне можа наступіць поўны авіяцыйны калапс.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках