7 жнiўня 2025, Чацвер, 6:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар NATO звярнуўся да Кітая, Індыі і Бразіліі

2
Генеральны сакратар NATO звярнуўся да Кітая, Індыі і Бразіліі
Фота: Getty Images

Рутэ заклікаў гэтыя краіны націснуць на Пуціна.

Кітай, Індыя і Бразілія могуць моцна пацярпець праз санкцыі супраць Расеі, калі прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін не pfrjyxswm вайну ва Украіне пасля ўльтыматуму амерыканскага лідара Дональда Трампа, заявіў генеральны сакратар NATO Марк Рутэ, піша Reuters.

«Я заклікаю гэтыя тры краіны, асабліва калі вы цяпер жывяце ў Пекіне або Дэлі або з'яўляецеся прэзідэнтам Бразіліі, звярнуць на гэта ўвагу. < ... > Калі ласка, патэлефануйце Уладзіміру Пуціну і скажыце яму, што ён павінен сур'ёзна паставіцца да мірных перамоў», — сказаў Рутэ на сустрэчы з амерыканскімі сэнатарамі.

Трамп агучыў, што дае Расеі 50 дзён на ўкладанне мірнага пагаднення аб Украіне 14 ліпеня. Паводле ягоных слоў, у выпадку калі вайна не спыніцца, ЗША ўвядуць тарыфы сумай 100% супраць Расеі і яе гандлёвых партнёраў. «Я выкарыстоўваю гандаль для многіх цэляў. Ён выдатна пасуе для спынення войнаў», - дадаў кіраўнік Белага дома. Ён дадаў, што з моманту вяртання на прэзідэнцкую пасаду ў студзені гэтага года чатыры разы разглядаў угоду з Расеяй практычна як дасягнутую, але кожны раз спынення агню не адбывалася. Трамп падкрэсліў, што ён «расчараваны» Пуціным, але яшчэ «не скончыў з ім».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках