Лукашысты паказалі «нанатэхналогію» ў беларускім кароўніку
10- 16.07.2025, 10:32
- 9,296

Дзіўнае відэа.
У афіцыйным ТГ-канале Берасцейскага аблвыканкама падзяліліся відэа з робатам, які без удзелу людзей падштурхоўвае корм каровам на толькі што адкрытай ферме. Яго там назвалі «прыкладам нанатэхналогій», піша «Тэлеграф».
«Пасля ўрачыстага адкрыцця мы агледзелі новую ферму і яе сучаснае абсталяванне. Дзелімся з вамі, як нанатэхналогіі інтэгруюцца ў сельскую гаспадарку!»- паведамілі ў аблвыканкаме, апублікаваўшы відэа робата.
Працуе гэты «нана»-робат на новай малочна-таварнай ферме «Мачулішча» ААТ «Макарава-Агра».
Брестский облисполком показал "нанотехнологию" в белорусских коровниках pic.twitter.com/F1KpBssB5D
— Telegraf.news (@news_telegraf) July 16, 2025