29 лiпеня 2025, aўторак, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паводле якіх тарыфаў выстаўляюць рахункі за ЖКП для беларусаў, якія з'ехалі за мяжу?

15
Паводле якіх тарыфаў выстаўляюць рахункі за ЖКП для беларусаў, якія з'ехалі за мяжу?

І тых, хто трапіў у базу «дармаедаў».

Камунальнікі расказалі, як выстаўляюць рахункі для «пустога» жылля — таго, у якім ніхто не зарэгістраваны, уласнік лічыцца «дармаедам» або выехаў за мяжу больш чым на 30 дзён.

Як тлумачыць партал камунальнай пісьменнасці насельніцтва, у Беларусі тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі (ЖКП) ёсць двух відаў: эканамічна абгрунтаваныя, цалкам кампенсуюць выдаткі на іх выкананне, і субсідуюцца дзяржавай, калі частка выдаткаў кампенсуецца з дзяржбюджэту. Паводле агульнага правіла аплачваць ЖКП субсідаванымі тарыфамі можа кожны жыхар Беларусі з пастаяннай рэгістрацыяй (таксама ён можа зрэгістраваць у сваёй кватэры сваяка альбо наймальніка жылля, тады за ЖКП таксама будзе аплата субсідаванымі тарыфамі). Таксама на суму рахунку ўплывае, ці не занесены чалавек у базу "дармаедаў": калі так, то яму выстаўляюць рахункі паводле эканамічна абгрунтаваных тарыфаў.

Сітуацыя: у жыллі ніхто не прапісаны і не жыве

У кватэрах, у якіх няма зарэгістраваных, за ЖКП трэба плаціць поўнымі тарыфамі. «Толькі тры паслугі ў пустых кватэрах аплачваюцца паводле субсідаваных тарыфаў для насельніцтва: капітальны рамонт, тэхнічнае абслугоўванне ліфта і абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адкідамі», — удакладняюць камунальнікі.

Уласнік пустой кватэры акрамя асноўных ЖКП (у тым ліку ваду, ацяпленне, каналізацыю) таксама абавязаны плаціць за капрамонт, санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў, тэхабслугоўванне ліфта. А яшчэ — кампенсаваць выдаткі на электраэнэргію на асвятленне пад'ездаў, пляцоўкі і працу інжынернага абсталявання. «Плата за гэтыя паслугі налічваецца зыходзячы з плошчы жылога памяшкання, а не колькасці зарэгістраваных жыхароў», — тлумачаць камунальнікі.

Пры гэтым для кватэр, у якіх не ўстаноўлены лічыльнікі ўліку вады, плацяжы за водазабеспячэнне і каналізацыю разлічваюць паводле спецыяльнай формулы. «Напрыклад, для пустой кватэры плошчай 48 м2 прымаецца, што ў ёй пражываюць два ўмоўныя чалавекі», — паведамляе партал камунальнай пісьменнасці насельніцтва.

Сітуацыя: уладальнік жылля за мяжой, але застаецца прапісаным у ім

Камунальнікі ўдакладняюць: тыя, хто трапіў у базу «дармаедаў» і выехаў за мяжу больш чым на 30 дзён (акрамя лячэння або службовай выправы), абавязаныя аплачваць ЖКП паводле эканамічна абгрунтаваных тарыфаў. Выключэнне - праца ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза - Арменіі, Казахстане, Кыргызстане ці Расеі. Але гэта можа быць толькі занятасць паводле працоўнай дамовы або кантракту.

«Дармаедам» і тым, хто з'ехаў за мяжу больш чым на 30 дзён, паводле поўных тарыфаў трэба аплачваць гарачую ваду, ацяпленне і газ.

«Аплата ЖКП эканамічна абгрунтаванымі тарыфамі ўносіцца толькі ў частцы, якая прыпадае на ўласніка, уключанага ў спіс працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы або ў спіс працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, якія выехалі за межы Беларусі», — дадаюць камунальнікі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках