У Дзвіне знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі
3- 16.07.2025, 12:17
- 18,202

Яе шукалі 2,5 года.
Учора таварыства выратавання на водах паведаміла, што ў раёне вуліцы Набярэжнай у Віцебску, у Дзвіне, знойдзена цела жанчыны, якая знікла ў студзені 2023 года. Паказаны таксама яе год нараджэння - 1989.
З гэтых зестак можна выказаць здагадку, што гаворка ідзе пра Таццяну Гудзелеву (25 лютага 1989 г. н.) - супрацоўніцу папраўчай установы адкрытага тыпу №-11 (хіміі), дачкі былога намесніка начальніка абласнога ДАІ Алега Косава, піша телеграм-канал «Віцебск, я гуляю»
Маладая жанчына знікла 31 студзеня 2023 года. Пасля заканчэння працоўнага дня яе сляды губляліся ў раёне Кіраўскага моста.
Тады ў пошуках удзельнічалі валанцёры-пошукавікі і многія неабыякавыя жыхары горада.
Муж Таццяны - трэнер-выкладчык у таэквандо Аляксандр Гудзелёў. У сям'і расце дачка.