28 лiпеня 2025, панядзелак, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NSJ: Час на прыняцце лёсавызначальнай пастановы ў Крамля сыходзіць

7
NSJ: Час на прыняцце лёсавызначальнай пастановы ў Крамля сыходзіць

У Расеі засталіся толькі дрэнныя варыянты.

На фоне абвастрэння рыторыкі ЗША аб Украіне, Масква публічна дэманструе ўпэўненасць, аднак эканамічныя рэаліі ўнутры краіны кажуць пра адваротнае. Новы ўльтыматум прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які ўключае пагрозу другасных санкцый супраць краін, якія супрацоўнічаюць з Расеяй, можа нанесці сур'ёзны ўдар па яе вайсковай і эканамічнай устойлівасці, піша National Security Journal (пераклад — сайт Charter97.org).

Намеснік старшыні Рады бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў у звыклай манеры назваў заяву Трампа «тэатральным ультыматумам» і заявіў, што «Расеі ўсё адно». Аднак прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў, наадварот, адзначыў сур'ёзнасць заявы і падкрэсліў неабходнасць стараннага аналізу.

Сутнасць плана Трампа - увесці 100% тарыфы на пастаўкі расейскай нафты і газу ў выпадку адмовы Масквы ад мірнага пагаднення цягам 50 дзён. Для Расеі, эканоміка якой ужо балансуе на мяжы рэцэсіі, гэта можа мець разбуральныя наступствы. У 2024 годзе даходы ад энэргетыкі забяспечвалі блізу 30% бюджэту, а выдаткі на абарону ў 2025 годзе складаюць больш за траціну дзяржаўных выдаткаў.

Калі санкцыі будуць рэалізаваныя, Крамлю давядзецца альбо перагледзець свае мэты ва Украіне, альбо растлумачыць насельніцтву, навошта працягваць вайну на фоне эканамічных праблем, якія растуць.

Нягледзячы на тое што Расея пераўзыходзіць Захад у вытворчасці набояў, яе ўстойлівасць да новых санкцый можа быць абмежаванай. Ультыматум Трампа здольны змяніць стратэгічны разлік Масквы, паставіўшы Пуціна перад цяжкім выбарам паміж эскалацыяй і кампрамісам.

Тэрмін — 50 дзён. Час на прыняцце лёсавызначальнай пастановы ў Крамля сыходзіць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках