Ізраіль атакаваў будынак Міністэрства абароны Сірыі
- 16.07.2025, 15:56
- 3,210

ЦАХАЛ заступіўся за друзаў.
Ізраіль нанёс удар па будынку Міністэрства абароны Сірыі ў Дамаску. Кадры атакі былі зафіксаваныя ў жывым эфіры.
Пра гэта паведамляе Clash Report.
Атака ЦАХАЛА адбываецца на фоне канфлікту ў Сірыі паміж урадавымі сіламі і друзамі. Ерусалім заклікаў Дамаск спыніць пераслед гэтай этнічнай групы.
BREAKING: Israeli strike on the Syrian General Staff building. pic.twitter.com/LRXOmDlyOz
— Clash Report (@clashreport) July 16, 2025