Іншаземец хацеў вылецець з Менска з раздрукаваным на прынтары пашпарце
3- 16.07.2025, 16:10
- 7,442

Ён нездарма выкарыстаў такі «дакумент».
Раніцай 15 ліпеня іншаземец спрабаваў вылецець з Менска ў Стамбул. На памежным кантролі ён паказаў падазроны пашпарт. Высветлілася, што ён нездарма выкарыстаў такі «дакумент»
Памежны кантроль мужчына праходзіў на досвітку, планаваў паляцець у Стамбул. Супрацоўніцы ён паказаў пашпарт грамадзяніна Расеі 1993 года нараджэння. Спецправерка паказала, што ўсе старонкі дакумента надрукаваныя на звычайным прынтары.
«Акрамя таго, падчас разбору выяўлена, што іншаземец невыпадкова спрабаваў вылецець у Турцыю з падробленым пашпартам: ён знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку за крадзеж і выдачу хабару», — паведамілі ў ДПК.
Мужчыну затрымалі і адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання ГУУС Менгарвыканкама.
За спробу незаконнага перасячэння мяжы парушальніку пагражае штраф да 4 200 рублёў (100 базавых адзінак). Акрамя таго, за падробку дакумента прадугледжаная крымінальная адказнасць - абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў.