27 лiпеня 2025, Нядзеля, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: Колькі вайсковай дапамогі ЗША далі Украіне?

2
NYT: Колькі вайсковай дапамогі ЗША далі Украіне?

Частка выдзеленых сродкаў застаецца нявыкарыстанай.

З 2014 года ЗША надаюць Украіне вайсковую падтрымку, якая значна ўзмацнілася пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ў 2022 годзе. З тых часоў адміністрацыя былога прэзідэнта ЗША Джо Байдэна накіравала Украіне ўзбраення на суму $33,8 млрд з запасаў Пентагона і яшчэ $33,2 млрд-на закупку ўзбраенняў у амерыканскіх абаронных кампаній, піша The New York Times (пераклад-сайт Charter97.org).

Існуе некалькі формаў вайсковай дапамогі. Самая аператыўная -так званая «прэзідэнцкая дырэктыва аб вывадзе запасаў», якая дазваляе перадаваць зброю непасрэдна з арсеналаў Пентагона. Больш доўгатэрміновая праграма - ініцыятыва садзейнічання бяспецы Украіны (USAI), у рамках якой Кіеў закупляе ўзбраенне ў амерыканскіх кампаній. Нядаўна прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прапанаваў трэцюю схему: продаж зброі супольнікам з NATO з наступнай перадачай Украіне.

ЗША паставілі Украіне сістэмы СПА, танкі, артылерыю, боепрыпасы, бранятэхніку і іншае ўзбраенне. Пры гэтым Кіеў працягвае выкарыстоўваць савецкую тэхніку. Каб развязаць гэтую праблему, ЗША каардынавалі міжнародную кааліцыю з 50 краін, але пасля вяртання Трампа да ўлады гэтую ролю перадалі Вялікабрытаніі.

Самым вострым застаецца дэфіцыт сродкаў СПА. Украіна ўжо атрымала некалькі сістэм Patriot і мадэрнізаваныя сістэмы HAWK, а таксама комплексы FrankenSAM, здольныя запускаць амерыканскія ракеты з савецкіх платформаў.

ЗША таксама выдаюць гуманітарную дапамогу: медабсталяванне, камплекты першай дапамогі і сродкі для размінавання.

Са звестак Дзярждэпартамента, з 2014 да 2021 года ЗША выдалі амаль $1 млрд на вайсковае навучанне і абсталяванне ўкраінскіх сіл.

Цяпер частка выдадзеных сродкаў застаецца нявыкарыстанай, і новая адміністрацыя ЗША пакуль не падала ясную стратэгію далейшай дапамогі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках