Вярхоўная Рада Украіны адправіла ў адстаўку прэм'ер-міністра Шмыгаля
1- 16.07.2025, 16:44
- 2,342

За адпаведную пастанову прагаласаваў 261 дэпутат.
Сёння, 16 ліпеня, Вярхоўная Рада Украіны прагаласавала за звальненне з пасады прэм'ер-міністра Дзяніса Шмыгаля і яго ўрада. Пра гэта паведамляе карэспандэнт unian.net, спасылаючыся на YouTube-трансляцыю народнага дэпутата Яраслава Жалезняка.
За адпаведную пастанову прагаласаваў 261 дэпутат.
Як адзначыў народны дэпутат Жалязняк, цяпер усе міністры будуць выканаўцамі абавязкаў. А заўтра павінны прызначыць новага прэм'ер-міністра.
Таксама перад пачаткам галасавання Дзяніс Шмыгаль выступіў з прамовай. Ён падзякаваў ваярам, усім украінцам, якія трымаюць фронт, прэзідэнту, камандзе Кабінета міністраў, кіраўнікам міністэрстваў і ведамстваў, народным дэпутатам, украінскаму бізнэсу, а таксама міжнародным партнёрам.
«Перадаём краіну з захаванай фінансавай стабільнасцю, дастатковай рэсурснай базай і стоадсоткавым выкананнем усіх нашых абавязанняў», — сказаў Шмыгаль.
Адзначым, што прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль узначальваў урад больш за пяць гадоў. Гэта самы доўгі тэрмін сярод прэм'ер-міністраў Украіны.