27 лiпеня 2025, Нядзеля, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва збіла дрон, які заляцеў з Беларусі

2
Літва збіла дрон, які заляцеў з Беларусі
Фота: VSAT

Патрульныя выкарысталі сродак перахопу БПЛА.

Літоўскія памежнікі збілі невялікі беспілотны апарат, які заляцеў на тэрыторыю краіны з Беларусі.

Пра гэта паведаміла Дзяржаўная памежная служба краіны (VSAT), перадае LRT.

З дапамогай антыдронавага абсталявання памежнікі ў Салечніцкім раёне Літвы збілі невялікі беспілотны апарат, які ўляцеў з Беларусі. Са звестак VSAT, такія беспілотнікі выкарыстоўваюцца кантрабандыстамі.

Уночы ў сераду, 16 ліпеня, супрацоўнікі памежнага паста Трыбоніс пачулі гук, характэрны для лятальнага апарата, паблізу мяжы з Беларуссю ў Салечніцкім раёне. Адначасова яны заўважылі невялікі беспілотны апарат, які ляцеў ад мяжы з Беларуссю ў бок тэрыторыі Літвы.

Патрульныя VSAT выкарысталі сродак перахопу беспілотных лятальных апаратаў. Аб'ект, на які быў ужыты сродак, пачаў круціцца на значнай вышыні, затым перакуліўся ў паветры і ўпаў.

Памежнікі знайшлі разбіты БПЛА, абсталяваны GPS-прыладай, прыкладна за 4 км ад мяжы.

Фото: VSAT
Фото: VSAT
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках