Лукашэнка прызначыў малодшаму сыну падвышаную стыпендыю
- 16.07.2025, 17:35
- 8,544

Сума такой стыпендыі складае 229,07 рубля.
Мікалай Лукашэнка працягне атрымліваць спецыяльную стыпендыю. Так пастанавіў ягоны бацька.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне №106рп ад 15 ліпеня, якім зацвярджае пастанову спецыяльнага фонду Прэзідэнта аб сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Згодна з гэтай пастановай прызначаюцца спецыяльныя стыпендыі на другі семестр 2024/2025 навучальнага года. Сума такой стыпендыі складае 229,07 рубля. Атрымае яе і студэнт трэцяга курса БДУ Мікалай Лукашэнка.
Дарэчы, Лукашэнка-малодшы атрымлівае такую стыпендыю рэгулярна пасля свайго паступлення ў БДУ.