7 жнiўня 2025, Чацвер, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міжнародны крымінальны суд папрасілі выдаць ордэр на арышт Набівулінай

8
Міжнародны крымінальны суд папрасілі выдаць ордэр на арышт Набівулінай
Эльвіра Набівуліна

Кіраўніца Цэнтрабанка РФ таксама вінаватая ў ваенных злачынствах.

У Міжнародны крымінальны суд у Гаазе, які расследуе ваенныя злачынствы Расеі ва Украіне, паступіла заява аб выдачы ордэраў на арышт ключавых чыноўнікаў эканамічнай каманды Уладзіміра Пуціна - кіраўніцы Цэнтрабанка Эльвіры Набівулінай і міністра фінансаў Антона Сілуанава.

Як паведамляе Financial Times, з хадайніцтвам у МКС, які ўжо выдаў ордэры на самога Пуціна, упаўнаважаную ў правах дзяцей Марыю Львову-Бялову і чатырох высокапастаўленых расейскіх генералаў, звярнулася НКА LexCollective, а ў яго падрыхтоўцы ўдзельнічалі арганізацыі грамадзянскай супольнасці B4Ukraine і ўкраінская Юрыдычная кансультатыўная група.

Аўтары заявы заклікаюць МКС пашырыць расследаванне расейскіх злачынстваў у тым ліку на фінансавую сістэму, якая выкарыстоўваецца для ўстанаўлення кантролю над захопленымі тэрыторыямі.

У заяве названыя тры расейскія банкі - абаронны ПСБ, банк МРБ і ЦМРБанк. У іх жыхарам Данбаса і іншых акупаваных тэрыторый было прапанавана адкрыць рахункі, пасля таго як новыя «ўлады» забаранілі хаджэнне ўкраінскай грыўні і вымусілі людзей канвертаваць грошы ў рублі.

Аднак каб адкрыць рахункі, людзі былі вымушаныя прыняць грамадзянства РФ, гаворыцца ў заяве. Аўтары дакумента мяркуюць, што гэта супярэчыць міжнароднаму праву, паколькі для атрымання базавых паслуг патрабуецца «прынесці прысягу Расеі».

Яны заклікаюць МКС прыняць меры супраць Сілуанава, які 14 гадоў узначальвае расейскі Мінфін, а таксама Набівулінай, якая з 2013 года кіруе ЦБ, у тым ліку ў сувязі з іх дзейнасцю ў фінансаванні вайны і акупацыі ўкраінскіх рэгіёнаў.

Калі МКС дасць заяве ход, гэта будзе першы выпадак Міжнароднага суда над адказнымі за эканоміку чыноўнікамі з Нюрнбэргскага трыбунала, адзначае Фрэдэрыка д'Алесандра, экспэртка ў міжнародным праве з Оксфарда. У Нюрнбэргу судзілі Ялмара Шахта - рэйхсміністра эканомікі ва ўрадзе Адольфа Гітлера і прэзідэнта Рэйхсбанка, які, зрэшты, быў цалкам апраўданы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках