Беларускі хакеіст «Вашынгтона» Протас: Я люблю вялікі тэніс
4- 16.07.2025, 19:43
- 7,598

Нападнік марыць пазнаёміцца з Азаранкай і Сабаленкай.
– Я люблю вялікі тэніс, за што дзякуй маме. У дзяцінстве мы часта глядзелі тэніс разам, і цяпер з задавальненнем гэта раблю.
Нападнік «Вашынгтон Кэпіталз» Ілля Протас расказаў пра тое, з кім з вядомых беларускіх спартоўцаў ён хацеў бы пазнаёміцца.
Дэталямі сваіх захапленняў гулец падзяліўся з BetNews.
Паводле словаў Іллі, ягоны ўлюбёны спорт па-за хакеем – тэніс. І больш за ўсё ён хоча пазнаёміцца з нашымі зоркамі гэтай гульні.
«Я люблю вялікі тэніс, за што дзякуй маці. У дзяцінстве мы часта глядзелі тэніс разам, і цяпер з задавальненнем гэта раблю. Таму было б крута пазнаёміцца з Вікторыяй Азаранкай і Арынай Сабаленкай», – расказаў Ілля Протас.
Аднак хакей часта перашкаджае захапленню нападніка. Протас не заўсёды паспявае нават паглядзець гульні на вялікіх турнірах.
«На жаль, праз удзел у кэмпе "Вашынгтона" і пералёты не атрымалася паглядзець іх матчы на Уімблдоне», – дадаў форвард.
Пры гэтым, нават нягледзячы на немагчымасць паглядзець турнір Вялікага шалома, Ілля аказаўся вельмі інфармаваным пра спаборніцтвы.
«Вядома, я сачыў за вынікамі. Ведаю, што Сабаленка саступіла ў паўфінале Амандзе Анісімавай, якая потым саступіла фінал Ізе Свёнтэк пад нуль. Цікава атрымалася. Але, думаю, у Арыны ўсе вялікія перамогі наперадзе», – скончыў сваю думку Пратас.