4 жнiўня 2025, панядзелак, 22:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Tesla паказала асаблівую версію Model Y

1
Tesla паказала асаблівую версію Model Y

Фота.

Кампанія Tesla восенню пачне прадаваць у Кітаі падоўжаную Model Y L, паведаміла выданне CarNewsChina.

Акрамя павялічаных габарытаў, аўтамабіль атрымае тры рады і шэсць пасадачных месцаў. Раней усе Tesla Model Y былі выключна пяцімясцовымі.

Падоўжаная Model Y на 179 мм большая за традыцыйную версію, а колавая база даўжэйшая на 150 мм. Пры гэтым аўтамабіль стаў і больш магутны на 12 к.с. (462 к.с. у Y L супраць 450 к.с. у звычайнай Model Y).

Афіцыйны кошт новай версіі Tesla Model Y пакуль невядомы, аднак выданне мяркуе, што ён можа скласці блізу 300 тыс. юаняў.

Tesla Model Y у 2024 годзе была самым прадаваным аўтамабілем у Кітаі, усяго рэалізавана больш за 480 тыс. такіх машынаў.

Абноўленую Model Y прапанавалі ў пачатку 2025 года. Рэстайлінгавая мадэль дэбютавала ў Кітаі раней, чым на амерыканскім рынку. Вонкава красовер стаў нагадваць пікап Cybertruck, асабліва форма ягоных пярэдніх фараў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках