Менская кантралёрка расказала, на якія хітрыкі ідуць пасажыры, каб не плаціць за праезд
7- 16.07.2025, 20:38
- 6,806

Адзін пасажыр з'еў палову квітка.
Менская кантралёрка пасажырскага транспарту Кацярына Фіцкевіч расказала, чаму пасажыр з'еў палову квітка, піша БелТА.
Яна нагадала, што ў правілах перавозкі пасажыраў прапісана наступнае: пасажыр павінен загадзя падрыхтавацца да аплаты праезду, аплаціць яго ў поўным аб'ёме да пачатку паездкі, захаваць квіток і прад'явіць яго кантралёру пасажырскага транспарту на патрабаванне. Фіцкевіч адзначае, што бываюць сітуацыю, калі пасажыр гаворыць пра згублены квіток. Яна дадае: звычайна так гавораць менавіта тыя, хто не аплаціў праезд.
– Была сітуацыя, калі чалавек з'еў палову квітка – там, дзе было прабіта. Адарваў кавалак і з'еў. А гэты квіток ён еў, не гэты... Была такая смешная гісторыя. І нічога ты яму не зробіш, – паведаміла кантралёрка пасажырскага транспарту.