Колькі расейскіх акупантаў цяпер ваюе супраць Украіны?
8- 16.07.2025, 20:51
- 15,688

Зяленскі назваў лік.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што дыктатар Расеі Уладзімір Пуцін баіцца заканчэння вайны РФ супраць Украіны, паколькі не ведае, што рабіць з мабілізаванымі, якія вернуцца з фронту. Пра гэта Зяленскі расказаў у інтэрв'ю Newsmax, апублікаваным у YouТube 16 ліпеня.
«Пуцін мабілізаваў 1 млн 200 тыс. чалавек. Больш за 1 млн ужо загінулі ці атрымалі раненні. Сёння на полі бою ў яго ўсё яшчэ блізу 1 млн 200 тыс. вайскоўцаў», – адзначыў Зяленскі.
Паводле ягоных словаў, калі баявыя дзеянні закончацца, то акупанты вернуцца ў РФ.
«Чаму ён [Пуцін] баіцца заканчэння вайны? Чаму баіцца спынення агню? Адна з прычынаў – гэтыя людзі вернуцца дадому. Усе гэтыя мабілізаваныя вернуцца ў Расею. І з чым яны вернуцца? Што з імі будзе? Псіхалагічна яны нестабільныя. Яны не ваявалі, каб абараняць свае дамы. Яны не ваявалі за сябе. Яны вернуцца іншымі», – падкрэсліў украінскі лідар.
Зяленскі мяркуе, што ў Расеі да гэтага часу няма плану, што рабіць з гэтымі мабілізаванымі.