«Гэты махавік даб'е мядзведзя»
5- 17.07.2025, 7:54
- 13,588

«Чорны лебедзь» для Расеі ўжо ў дарозе.
У свой час Савецкі Саюз распаўся праз падзенне кошту нафты і гонкі ўзбраенняў. Няма сэнсу нават параўноўваць фінансавыя магчымасці Расеі і Захаду, таму ў гонцы ўзбраенняў відавочна, хто пераможа, выказаў свой пункт гледжання ваенны экспэрт Пётр Чэрнік.
Экспэрт падкрэсліў, што да падзення пуцінскай Расеі, хутчэй за ўсё, прывядзе менавіта гонка ўзбраенняў, а не толькі падзенне кошту нафты, як гэта было з Савецкім Саюзам.
Меркаванне Пятра Чэрніка можна даведацца з ягонага інтэрв'ю для канала «Армія TV» на YouTube.
Ваенны экспэрт наглядна паказаў слабасць Расеі на фоне калектыўнага Захаду: «Дзе тут той момант, які будзе мець гістарычны аспект у частцы гонкі ўзбраенняў? Трохі вяртаемся ў мінулае. Савецкі Саюз пацярпеў глабальны крах пры двух абставінах. Мы тысячу разоў разбіралі энэрганосьбіты (нізкі кошт нафты), але мы ні разу не разбіралі і цяпер упершыню разбяром гонку ўзбраенняў. Савецкі Саюз амаль 15% свайго ВУП выдаткоўваў на гэтую гонку ўзбраенняў пры тым, што гэта была вялікая магутнасць, 250 млн насельніцтва, другая звышдзяржава і не вытрымала гэтай гонкі ўзбраенняў».
Пётр Чэрнік выказаў меркаванне з нагоды таго, што прывядзе да краху Расеі: «Як пры такіх вялікіх махавіках Расея са сваім ВУП на 2,5 трлн даляраў вытрымае канкурэнцыю з монстрам (агулам ЗША і Еўропа ВУП 50 трлн даляраў)? Пуцін у свой час адрэфлексаваў, што крах Савецкага Саюза — гэта геапалітычная катастрофа гістарычнага парадку, і мы страцілі 49% сваёй цяжкай прамысловасці. Цяпер, калі яны свайго амаль нічога не выпрацоўваюць, то як гэтую канкурэнцыю вытрымліваць? Вось гістарычны аспект, які пацвярджае, што гэты махавік рана ці позна даб'е мядзведзя».