Банкі Беларусі ўводзяць змены ў картках
3- 17.07.2025, 22:15
- 18,474

Ад валютных лімітаў да пагроз «сплючым» кліентам.
Банкі ўводзяць новаўвядзенні па картках. Яны датычацца выдачы гатоўкі, а таксама закрыцця рахункаў, да якіх прывязаны “пластык”.
"Белгазпрамбанк" з 12 ліпеня павялічыў ліміт выдачы гатоўкі у сваіх банкаматах з картак, якія выпушчаныя банкамі-нерэзідэнтамі. Новы ліміт - 600 даляраў або эквівалент у іншай валюце на працягу 30 сутак, перадае «Зеркало».
"Сбер Банк" папярэдзіў кліентаў, у якіх ёсць разліковыя рахункі (у тым ліку тыя, да якіх прывязаныя карткі), што можа іх закрыць. Прычына - адсутнасць аперацый па іх на працягу аднаго года (акрамя залічэння адсоткаў).
“Калі цягам 6 месяцаў, пачынаючы з даты гэтага апавяшчэння, вы не адновіце рух грашовых сродкаў па неактыўным рахунку, банк спыніць абавязацельствы па адпаведнай дамове і закрые яе, пералічыўшы нявыкарыстаную рэшту грашовых сродкаў на асобны рахунак без налічэння адсоткаў, і па заканчэнні тэрміна, устаноўленага заканадаўствам Беларусі,залічыць яе ў прыбытак банка – удакладняе фінустанова.
"Банк БелЗЭБ" аб'весціў, што з 1 жніўня адновіць спагнанне камісіі за абслугоўванне картак Белкарт Прэміум, якія аформленыя па-за пакетам паслуг. «Па дзеючых і новых картках, як і раней, камісія складзе 1,5 рублёў», - паведамляе фінустанова.
"Банк Дабрабыт" з 1 жніўня пачне прапаноўваць нерэзідэнтам карткі Белкарт у рублях тэрмінам дзеяння на 5 гадоў. “З 1 жніўня будзе выпускацца карта “Спраўная”, кошт выпуску для нерэзідэнтаў - 200 рублёў, - удакладнілі ў кантакт-цэнтры банка. - Цяпер дадзеная карта для нерэзідэнтаў не выпускаецца”.
“Тэхнабанк” пачаў акцыю - з 16 ліпеня аформіць картку “Дастатак” можна на спецыяльных умовах: выпуск абыйдзецца ў 1 рубель, а штомесячнае абслугоўванне цягам усяго тэрміну дзеяння карткі будзе цалкам бясплатны. “Прыняць удзел могуць як новыя, так і дзеючыя кліенты, у якіх да 16 ліпеня не было дзейных картак «Дастатак»», - удакладняе фінустанова.
"Беларусбанк" з 1 ліпеня ўвёў віртуальныя карпаратыўныя карткі.