Мядзведзеў пагражае прэвентыўнымі ўдарамі па краінах NATO
29- 17.07.2025, 17:47
- 10,526

Раней намеснік старшыні Савета бяспекі РФ пагражаў Трэцяй святовай вайной Захаду.
Расеі не трэба чакаць нападаў з боку NATO, а біць першай, заявіў намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў у інтэрв'ю ТАСС. Ён адзначыў, што “ў крыві” ў Захаду “да гэтага часу” блукае“ не толькі вераломства, але і балючае ўяўленне пра ўласную перавагу”. “Нам трэба паводзіць сябе адпаведна. Адказваць напоўніцу. А спатрэбіцца - і наносіць прэвентыўныя ўдары», - сказаў Мядзведзеў.
На яго думку, “для заходніх эліт незалежная, моцная Расея заўсёды была гістарычнай анамаліяй” і “абвяржэннем іх „цывілізацыйнай перавагі”, таму яны “раз пораз спрабуюць „адыграцца“ і адпомсціць”. “І тое, што адбываецца сёння - проксі-вайна, а ў сутнасці - вайна паўнавартасная (пускі заходніх ракет, інфармацыя са спадарожнікаў і іншае), санкцыйныя пакеты, гучныя заявы аб мілітарызацыі Еўропы - чарговая спроба разбурыць ненавідную Захадам "гістарычную анамалію", - адзначыў Мядзведзеў.
Ён таксама заявіў, што "цярпімасць" Захаду да злачынцаў нацысцкай Нямеччыны па Другой святовай вайне прывяла да сітуацыі, якая зараз склалася ва Украіне, краінах Балтыі і Польшчы. Са слоў Мядзведзева, Расея, пачаўшы вайну з мэтай “дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі” Украіны, дала Кіеву “шанец перастаць быць пешкай” у чужых “крывавых геапалітычных гульбішчах”.
Раней Мядзведзеў пагражаў Трэцяй святовай вайной Захаду за спробы "ізаляваць" Расею на міжнароднай арэне, а таксама асабіста прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, які пачаў крытыкаваць Уладзіміра Пуціна праз яго нежаданне спыніць агонь ва Украіне. Спецпрадстаўнік амерыканскага лідара Кіт Келаг назваў гэтыя намёкі "няўдалымі, безразважнымі" і несумяшчальнымі са статусам сусветнай дзяржавы.
Мядзведзеў зноў палохае Захад "святовай вайной" і знішчэннем чалавецтва пасля аднаўлення прамых перамоваў паміж Масквой і Кіевам 16 траўня. Да гэтага ён параіў лідарам Францыі, Нямеччыны, Вялікабрытаніі і Польшчы "засунуць у пангендэрныя задніцы" свае мірныя ініцыятывы адносна Украіны.