29 лiпеня 2025, aўторак, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NSJ: Расеі пагражае банкаўскі крызіс

4
NSJ: Расеі пагражае банкаўскі крызіс

Ён можа надысці цягам года.

Амаль праз 45 месяцаў вайны ва Украіне расейская эканоміка балансуе на мяжы рэцэсіі. Паводле ацэнак аналітыкаў, пры захаванні бягучых тэндэнцый краіну можа чакаць сістэмны банкаўскі крызіс цягам года, піша National Security Journal (пераклад - сайт Charter97.org).

Ключавыя праблемы - гэта рэзкае зніжэнне прыбытку ад экспарту нафты і газу, дэфіцыт бюджэту, рэкордна высокая ключавая стаўка ў 20% і рост "безнадзейных" даўгоў у карпаратыўным сектары. Паводле дадзеных Bloomberg, расейскія банкі асцерагаюцца хвалі банкруцтваў праз немагчымасць кампаній абслугоўваць пазыкі.

Для фінансавання ваенных выдаткаў улады канфіскавалі актывы на суму амаль $50 млрд і ўласнасць заходніх кампаній. Гэтая стратэгія "крэпасці Расея" падкасіла грамадзянскі сектар, чыя актыўнасць фактычна спынілася. Паводле звестак The Economist, рост эканомікі Расеі ў 2024 годзе імкнецца да нуля.

На Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме міністр эканамічнага развіцця Максім Рашэтнікаў прызнаў: "Мы на мяжы рэцэсіі". Кіраўнік Цэнтрабанка Эльвіра Набіуліна дадала, што “рэсурсы для росту вычарпаныя”.

Рэзкае падзенне коштаў на расейскую нафту Urals ніжэй за $ 50 за барэль нанесла дадатковы ўдар па бюджэце. Інфляцыя і высокая стаўка пазбаўляюць бізнэс магчымасці развівацца, а інвестыцыйны клімат застаецца вельмі неспрыяльным.

Нягледзячы на ўстойлівасць у пачатку канфлікту, эксперты папярэджваюць: без змен у палітыцы і ўрэгулявання канфлікту з Украінай Расея рызыкуе сутыкнуцца з зацяжным эканамічным крызісам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках