4 жнiўня 2025, панядзелак, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, дзе ў Беларусі пабудуюць новы цэлюлозны камбінат

16
Стала вядома, дзе ў Беларусі пабудуюць новы цэлюлозны камбінат

Апошні падобны праект стаў галаўным болем для мясцовых.

У Беларусі пабудуюць новы цэлюлозна-кардонны камбінат - папярэдне, ён з'явіцца ў Дуброўне Віцебскай вобласці. Пра гэта паведаміў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік падчас працоўнай паездкі ў Магілёў ліквідацыі наступстваў стыхіі, перадае БелТА.

Як адзначыў Аляксандр Кулік, у краіне ёсць празмернасць нізкатаварнай драўніны:

- Пытанне рэалізацыі дроў і нізкатаварнай драўніны трэба вырашаць глабальна. І гэта можна зрабіць толькі шляхам будаўніцтва яшчэ аднаго вялікага дрэваапрацоўчага прадпрыемства тыпу Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната, - сказаў ён.

Паводле слоў міністра, "урад гэтай тэмай зараз займаецца" і "такі камбінат будзе пабудаваны".

Першапачаткова прапанавалі будаваць камбінат на поўначы Магілёўскай вобласці або на мяжы Магілёўшчыны і Віцебшчыны - тут засяроджаны не запатрабаваны зараз рэсурс: алешына і бяроза. Папярэдне, прадпрыемства з'явіцца ў Дуброўне на Віцебшчыне.

Будаваць яго плануюць з прыцягненнем замежнага капіталу, паводле прыблізных ацэнак, пяць гадоў.

- Гэта будзе сур'ёзны цэлюлозна-кардонны камбінат, якіх адзінкі - не ў кожнай краіне такое ёсць, - запэўніў Кулік.

Раней паведамлялі, што новы цэлюлозна-кардонны камбінат плануюць пабудаваць з выкарыстаннем кітайскіх тэхналогій. Яго меркаваная магутнасць складзе амаль 400-500 тысяч тон у год - столькі ж, колькі ўжо маюць на дзеючых вытворчых магутнасцях.

Нагадаем, апошні такі праект, які рэалізавалі ў Беларусі, стаўся праблемным. Гаворка ідзе пра "Светлагорскі ЦКК". Яго бачылі як паспяховы кітайскі інвестпраект, аднак дабудоўваў завод самастойна “Беллеспаперапрам”.

Мясцовыя жыхары доўгі час былі настроеныя супраць прадпрыемства: у 2019 годзе Светлагорск накрыў з'едлівы непрыемны пах, які сыходзіць са Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната. З гэтай справай разбіралася нават Мінпрыроды, але праз два гады праблема ўсё яшчэ трывожыла гараджан.

А ў 2023 годзе з прадпрыемства спагналі больш за 1 млн даляраў за “шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю”.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках