Belavia адкрывае прамыя рэйсы на востраў Хайнань
7- 17.07.2025, 19:21
- 6,506

Рэйсы будуць адзін раз у тыдзень.
Авіякампанія Belavia адкрывае прамыя рэйсы да кітайскай выспы Хайнань. Самалёты будуць лятаць у горад Санья ўжо з 8 кастрычніка. Пра гэта паведамляюць у прэс-службе авіяперавозчыка.
Рэйсы будуць выконвацца адзін раз у тыдзень у сераду на паветраным судне Airbus A330-200.
Вылет з Менска запланаваны на 04:40, а прыбывае самалёт у Санью а 20:00.
Зваротны рэйс з Сан'і будзе вылятаць а 22:00, а ў Менску ён апынецца а 04:20 наступнага дня.
Час для ўсіх аэрапортаў паказаны мясцовы.
Кошт білетаў у адзін бок пачынаецца ад Br1325. Туды-назад цана складзе Br2162.
Набыць іх ужо можна на сайце belavia.by, у офісах продажу і ў агентаў.