У адной з абласцей Беларусі выяўленыя пяць выпадкаў шаленства.
3- 17.07.2025, 19:35
- 4,662

Усе выяўленыя выпадкі адносяцца да лісаў.
У Зэльвенскім і Дзятлаўскім раёнах Гарадзенскай вобласці зафіксавана пяць выпадкаў шаленства дзікіх ліс, паведамілі ў камітэце сельскай гаспадаркі і харчавання аблвыканкама. Усе выпадкі афіцыйна зарэгістраваныя ў рэгіёне з пачатку года, паведамілі ў "Тэлерадыёкампаніі Гродна".
Паводле інфармацыі намесніка начальніка аддзела ветэрынарыі Андрэя Кавалені, усе выяўленыя выпадкі адносяцца да ліс. У Зэльвенскім раёне выяўленыя дзве інфікаваныя жывёлы, у Дзятлаўскім – тры.
У названых раёнах пачаліся прафілактычныя мерапрыемствы: праводзіцца вакцынацыя свойскіх гадаванцаў і дэзінфекцыя патэнцыйна небяспечных тэрыторый.
З пачатку года ў рэгіёне ўжо прышчэплена больш за 13 тысяч сабак, 10 тысяч катоў і каля 2,8 тысячы галоў буйной рагатай жывёлы. Таксама праводзіцца паветранае раскідванне прынад з вакцынай для дзікіх жывёл: больш за 500 тысяч доз ахапілі тэрыторыю плошчай каля 21 тысячы квадратных кіламетраў.
Ветэрынарныя службы нагадваюць: шаленства - адно з самых небяспечных вірусных захворванняў, якое перадаецца праз укусы і сліну. Хвароба смяротная, калі не звярнуцца па медыцынскую дапамогу неадкладна.
Інцыдэнт здарыўся ў канцы чэрвеня. Са слоў мясцовага жыхара, драпежніца ўварвалася ў двор і нападала на свойскіх жывёл і жонку гаспадара. На месца прыехалі міліцыянеры, якія застрэлілі жывёлу.
Пакуль вірус шаленства не патрапіў у нервовую сістэму - яго можна спыніць вакцынай. Але калі з'яўляюцца першыя сімптомы - занадта позна. Вірус ужо ў мозгу, і імунная сістэма да яго не дабіраецца.
Спробы лячыць шаленства былі. Самы вядомы выпадак - "Мілуокскі пратакол": пацыентку ўвялі ў штучную кому, каб імунітэт "паспеў" справіцца з вірусам. Дзяўчынка выжыла, але метад стаўся нестабільным і практычна не працуе на іншых пацыентах.
Медыцына да гэтага часу не прыдумала эфектыўнай тэрапіі позняй стадыі. Усе сілы накіраваныя на прафілактыку: прышчэпкі і хуткае рэагаванне пасля ўкусу