У Слоніме мужчына праганяў нуду, страляючы па вокнах суседзяў
9- 17.07.2025, 19:54
- 7,254

Што было далей.
У Слоніме мясцовы жыхар вырашыў «тэставаць» нядаўна набытую пнеўматычную зброю і пачаў страляць з яе па вокнах дамоў. У выніку пашкоджаныя чатыры шклы.
Міліцыя хутка знайшла вінаватага – 30-гадовага мужчыну, які нядаўна набыў пнеўматычную вінтоўку. Сам ён растлумачыў свае паводзіны так: страляў, бо было сумна.
Цяпер супраць яго распачалі крымінальную справу за злоснае хуліганства, што пагражае пакараннем да 10 гадоў пазбаўлення волі.