Беларусь дамовілася пра бязвізавы рэжым з Лаосам
16- 17.07.2025, 20:27
- 3,268

Пагадненне было падпісанае сёння.
Беларусь і Лаос дамовіліся пра бязвізавы рэжым для грамадзянаў, якія маюць нацыянальныя пашпарты. Пагадненне было падпісанае 17 ліпеня падчас візіту міністра замежных справаў Беларусі Максіма Рыжанкова ў Лаос.
Як паведамляе МЗС Лаоса, мэта пагаднення – зрабіць падарожжы паміж краінамі больш простымі і спрыяць развіццю кантактаў паміж людзьмі.
Таксама абодва бакі выказалі намер узмацніць супрацоўніцтва ў гандлі, інвестыцыях і турызме. Акрамя таго, Максім Рыжанкоў і міністр замежных справаў Лаоса Тхонгсаван Фамвіхан падкрэслілі важнасць больш цеснага ўзаемадзеяння ў адукацыі, культуры, ахове здароўя, энэргетыцы, здабычы карысных выкапняў і іншых сферах.
Сустрэўся Максім Рыжанкоў і з прэзідэнтам Лаоса Тханглунам Сісулітам.