27 лiпеня 2025, Нядзеля, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Французскія вайскоўцы цалкам пакінулі Сенегал

2
Французскія вайскоўцы цалкам пакінулі Сенегал

Парыж прадаўжае вывад вайскоўцаў з тэрыторыі сваіх былых калоній у Заходняй і Цэнтральнай Афрыцы.

Францыя ў чацвер, 17 ліпеня, вярнула два апошнія ваенныя аб'екты ўладам Сенегала, закончыўшы такім чынам сваю сталую ваенную прысутнасць у краіне, распачатую ў 1960 годзе. Урачыстая цырымонія ў гонар вываду апошніх 350 французскіх вайскоўцаў прайшла ў сталіцы Сенегала Дакары.

Такім чынам Францыя прадоўжыла вывад вайскоўцаў з тэрыторыі сваіх былых калоній у Заходняй і Цэнтральнай Афрыцы. Парыж пачаў паслядоўна выводзіць войскі з рэгіёну ў 2022 годзе.

У канцы лютага 2025 года французскія сілы пакінулі Кот-д’Івуар, яшчэ раней, у канцы студзеня, Францыя закончыла вывад войскаў з Чада. У Малі, Буркіна-Фасо і Нігеры пасля ваенных пераваротаў у апошнія гады стасункі з Францыяй рэзка пагоршыліся, і новыя ўлады краінаў разарвалі ваеннае супрацоўніцтва з Францыяй.

У Цэнтральнай Афрыцы французскія войскі застаюцца цяпер толькі на адной базе ў Габоне, якую яны выкарыстоўваюць супольна з мясцовымі ўзброенымі сіламі. Акрамя таго, французскія вайскоўцы прадаўжаюць службу ў Джыбуці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках