26 лiпеня 2025, Субота, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СNN: Расея можа пачаць магутны летні наступ праз некалькі тыдняў

5
СNN: Расея можа пачаць магутны летні наступ праз некалькі тыдняў

Пуцін плануе выкарыстоўваць 50-дзённую паўзу, абвешчаную Трампам.

Украінскія ўлады мяркуюць, што Расея плануе выкарыстоўваць 50-дзённую паўзу перад магчымым увядзеннем новых санкцый, абвешчаную прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, для развіцця наступу на ключавыя ўкраінскія пазіцыі, піша CNN. Паводле ацэнак украінскага боку, каля лініі фронту ўжо засяроджана блізу 160000 расейскіх вайскоўцаў, і, як мяркуецца, у найбліжэйшыя дні ці тыдні Масква рыхтуецца пачаць маштабны летні наступ. За апошнія два тыдні расейскія войскі дамагліся невялікіх, але стратэгічна значных поспехаў, набліжаючыся да акружэння ўкраінскіх сілаў у трох ключавых гарадах – Пакроўску, Канстанцінаўцы і Купянску.

Дыктатар РФ Уладзімір Пуцін, як сцвярджаюць дзве крыніцы The New York Times, блізкія да Крамля, упэўнены, што ўкраінская абарона можа абрынуцца цягам найбліжэйшых месяцаў. Паводле іх словаў, ва ўмовах узмацнення наступу расейскага войска Пуцін выключае магчымасць спынення баявых дзеянняў без маштабных саступак з боку Кіева.

Аналітык Chatham House Кіер Джайлс мяркуе, што адтэрміноўка з боку ЗША гуляе на руку стратэгічным інтарэсам Пуціна і дае Маскве час для дыпламатыі. Джон Лаф, кіраўнік аддзела знешняй палітыкі аналітычнага цэнтра New Eurasian Strategies Centre, заявіў, што летні наступ, хутчэй за ўсё, прадаўжаецца ўжо некалькі месяцаў і што «расейцы, несумненна, нарошчваюць намаганні на зямлі і ў паветры». «Пуцін даволі ўпэўнена гаворыць пра ход гэтай кампаніі, прызнаючы, што ўкраінцам не стае жывой сілы і ўзбраення», – сказаў Лаф.

Паступовае прасоўванне расейскіх войскаў у раёнах Пакроўска, Канстанцінаўкі і Купянска адбываецца пры значных стратах, аднак, паводле звестак украінскага маніторынгавага праекту DeepState, Маскве ўдалося палепшыць тактычнае становішча на гэтых кірунках. У сераду DeepState паведаміў, што ўкраінскае камандаванне атрымлівае скажоную інфармацыю з перадавой, што абцяжарвае дакладную ацэнку рызык і своечасовую рэакцыю: «Значная частка поспехаў ворага тлумачыцца хлуснёй у данясеннях з месцаў аб рэальным становішчы справаў. Гэта сур'ёзная праблема, якая можа прывесці да катастрафічных наступстваў».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках