У Італіі загінуў парашутыст Баўмгартнер, які здзейсніў скачок са стратасферы
12- 17.07.2025, 21:38
- 17,926

Яму было 56 гадоў.
Аўстрыйскі парашутыст-экстрэмал Фелікс Баўмгартнер загінуў у выніку няшчаснага выпадку падчас палёту на параплане ля ўзбярэжжа Адрыятычнага мора ў Цэнтральнай Італіі, паведамляе Kurier.
Інцыдэнт адбыўся ў Порта-Сант-Эльпідыа італьянскай правінцыі Марку. Як удакладняе Kronen Zeitung са спасылкай на ратавальнікаў, Баўмгартнер страціў кантроль над парапланам, адчуўшы сябе блага. Апарат упаў у басейн мясцовага гатэля, парашутыст загінуў на месцы, пацярпела супрацоўніца гатэля, яе шпіталізавалі з траўмамі шыі.
Пры гэтым, як піша італьянскае агенцтва ANSA, Баўмгартнер да моманту падзення параплана на тэрыторыю гатэля быў ужо мёртвы. Жонцы, якая была разам з Баўмгартнерам, паведамілі пра смерць мужа.
Баўмгартнер набыў сусветную вядомасць дзякуючы свайму скачку са стратасферы на вышыні блізу 39 км, устанавіўшы сусветны рэкорд. Яму было 56 гадоў.