27 лiпеня 2025, Нядзеля, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дроны атакавалі хімзавод «Шчокінаазот» у Тульскай вобласці РФ

Дроны атакавалі хімзавод «Шчокінаазот» у Тульскай вобласці РФ

Прадпрыемства вырабляе рэчывы, якія выкарыстоўваюць у вытворчасці ракетаў і дронаў.

У Расеі дроны атакавалі хімзавод «Шчокінаазот» у Тульскай вобласці. Прадпрыемства вырабляе рэчывы, якія выкарыстоўваюць у вытворчасці ракетаў і дронаў.

Пра гэта паведамляе Astra і кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзынфармацыі пры РНБА Андрэй Каваленка ў Telegram.

Як пішуць у сеціве, дроны атакавалі «Шчокінаазот» у ноч на 17 ліпеня. Astra са спасылкай на крыніцу ў МНС РФ піша, што па заводзе ўдарылі як мінімум чатыры дроны, у выніку чаго пачаўся пажар.

Супрацоўнікі завода расказалі выданню, што праз удар была пашкоджаная адна з рэктыфікацыйных калонаў, а таксама параправод высокага ціску паміж сховішчам і ЦЭЦ. Параправод падае перагрэтую пару высокага ціску ад цеплаэлектрацэнтралі (ЦЭЦ) да тэхналагічных установак.

Пры гэтым пашкоджаны дах печы на лініі вытворчасці метанолу.

Пасля нападу завод, верагодна, спыніў сваю працу. Супрацоўнікаў эвакуявалі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках