28 лiпеня 2025, панядзелак, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ ухваліў вельмі жорсткі пакет санкцый супраць Расеі

13
ЕЗ ухваліў вельмі жорсткі пакет санкцый супраць Расеі

Славакія зняла сваё вета.

Еўрапейскі Звяз зацвердзіў 18-ы пакет санкцый супраць Расеі ў адказ на агрэсію ва Украіне, піша Bloomberg (пераклад - сайт Charter97.org).

Новыя меры ўключаюць перагляд механізму цэнавай граніцы на расейскую нафту, абмежаванні для банкаў і забарону на выкарыстанне газаправодаў «Паўночны струмень».

Пасля таго як Славакія зняла сваё вета, краіны ЕЗ узгаднілі санкцыі, якія афіцыйна зацвердзяць на сустрэчы міністраў у Брусэлі. Пад дзеянне абмежаванняў патрапяць блізу 20 расейскіх банкаў, якія будуць адключаныя ад сістэмы SWIFT.

Цэнавая граніца на нафту, раней усталяваная на ўзроўні $60 за барэль, цяпер будзе разлічвацца дынамічна — на $15 ніжэй за рынкавы кошт. Стартавае значэнне будзе ў дыяпазоне $45-50 з аўтаматычным пераглядам не менш за два разы на год.

Санкцыі таксама закрануць больш за 400 суднаў з «ценявога флоту» расейскіх нафтавых танкераў, а таксама арганізацыі і трэйдараў, якія працуюць з імі. У спіс абмежаванняў дададзеныя новыя тавары падвойнага прызначэння, якія выкарыстоўваюцца ў расейскай вайсковай прамысловасці.

Акрамя таго, меры закрануць замежныя кампаніі, уключаючы структуры ў Кітаі і іншых краінах, якія дапамагаюць Расеі абыходзіць экспартныя і энэргетычныя абмежаванні.

Раней пакет быў заблакаваны Славакіяй, але прэм'ер-міністр Робэрт Фіцо пагадзіўся зняць вета пасля атрымання гарантый ад Еўракамісіі наконт паступовай адмовы ад расейскіх энэрганосьбітаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках