29 лiпеня 2025, aўторак, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядомая рэальная колькасць біткойнаў ва ўладаў ЗША

3
Стала вядомая рэальная колькасць біткойнаў ва ўладаў ЗША

Гэта істотна менш, чым меркавалася раней.

Служба федэральных маршалаў ЗША мае 28 988 BTC — гэта істотна менш, чым меркавалася раней. Інфармацыя стала вядомая з адказу на запыт FOIA, які падала журналістка пад нікам L0la L33tz, піша forklog.com.

Яна дзейнічала ў рамках задання ад старшыні Bitcoin Magazine Дэвіда Бэйлі, які паабяцаў $10 000 за пацвярджэнне аб'ёму першай крыптавалюты на балансе ўрада.

L0la L33tz патлумачыла розніцу паміж арыштаванымі і канфіскаванымі актывамі. Служба федэральных маршалаў распараджаецца менавіта канфіскаванымі манетамі - тымі, якія паводле пастановы суда перайшлі ва ўласнасць дзяржавы. Толькі гэтыя актывы ўрад можа прадаць.

Паводле ейных слоў, папулярныя ончэйн-трэкеры нярэдка даюць недакладныя звесткі, бо ўлічваюць і арыштаваныя біткойны. Гэтымі актывамі могуць кіраваць ведамствы накшталт ФБР, але да вердыкту суда прадаць іх нельга.

У якасці прыкладу L0la L33tz прывяла 94 000 BTC са ўзлому біржы Bitfinex. Трэкеры прыпісваюць іх ураду, аднак пастанова аб канфіскацыі ў справе яшчэ не вынесеная. Гэта значыць, што асцярогі рынку аб магчымым продажы манет заўчасныя.

Служба маршалаў рэалізуе актывы праз публічныя аўкцыёны. Пакуль ведамства не абвяшчала пра новы продажы, усе 28 988 BTC застаюцца на яго балансе.

Раней у Arkham ідэнтыфікавалі партманэты ўрада ЗША, на якіх захоўваюцца біткойны на ~$23,5 млрд.

Навіна выклікала крытыку з боку прыхільнікаў назапашвання лічбавага золата. Сэнатарка Сінція Ламіс назвала сітуацыю «стратэгічнай памылкай».

«Я ўстрывожаная паведамленнямі, што ЗША прадалі больш за 80% сваіх рэзерваў. Калі гэта праўда, гэта адкідвае краіну на гады назад у біткойн-гонцы», — заявіла яна.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках