29 лiпеня 2025, aўторак, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад новыя санкцыі ЕЗ трапілі чатыры беларускія абаронныя кампаніі, тавары і транзіт

10
Пад новыя санкцыі ЕЗ трапілі чатыры беларускія абаронныя кампаніі, тавары і транзіт

У тым ліку Аршанскі «Легмаш».

Пад 18-ы пакет санкцый Еўразвязу патрапілі чатыры беларускія абаронныя кампаніі, банкі і транзіт тавараў праз Беларусь, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле звестак выдання, пад новыя абмежаванні трапілі чатыры беларускія абаронныя кампаніі, у тым ліку Аршанскі завод «Легмаш», які вырабляе дэталі для набояў да «Граду» і працуе на Расею. Прадпрыемства ўжо знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, Канады, Вялікабрытаніі і Новай Зеландыі.

Таксама пашыраны спіс тавараў, якія могуць выкарыстоўваць у ваенных мэтах, уключаючы аўтамабілі, металы, пластык і хімікаты.

Уведзеная і забарона на транзіт часткі тавараў праз тэрыторыю Беларусі.

«Радыё Свабода» піша, што новым пакетам санкцый таксама «цалкам забароненыя фінансавыя транзакцыі з беларускімі банкамі», якія да гэтага адключылі ад SWIFT.

Нагадаем, 18 ліпеня Еўразвяз узгадніў 18-ы пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі — «за» прагаласавалі ўсе 27 краін-чальцоў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках