«І тут насустрач — электрамабіль»
3- 18.07.2025, 11:08
- 5,486

Яшчэ адзін кіроўца «заблукаў» у Менску.
Чарговы выпадак з кіроўцам, які з нейкай прычыны рухаецца насустрач плыні. Гэтым разам у Менску на вул.Багдановіча побач з пл. Бангалор — гэты адцінак вуліцы акурат зменены праз будаўніцтва трэцяй лініі метро.
Відэа размешчанае на форуме Onlíner. У кадры мы бачым электрамабіль Chevrolet, які рухаецца па крайняй правай паласе — насустрач плыні. У яго ўключаны правы сігнал павароту, і здаецца, што ён спрабуе вярнуцца ў сваю паласу (сустрэчнага руху).
Крыху далей ад месца сустрэчы ідзе скрыжаванне са старой часткай вул. Магчыма, кіроўца выехаў менавіта адтуль. Але з якой прычыны ён апынуўся не ў сваёй паласе, застаецца загадкай.