26 лiпеня 2025, Субота, 8:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калас раскрыла дэталі 18-га пакета санкцый ЕЗ супраць РФ

5
Калас раскрыла дэталі 18-га пакета санкцый ЕЗ супраць РФ
Кая Калас

Ён будзе адным з самых магутных.

У 18-ы пакет санкцыйных захадаў супраць Расеі ўвайшлі больш за сотню суднаў «ценявога флоту», зніжэнне коштавай граніцы на расейскую нафту і захады супраць банкаў і кампаній за межамі РФ, якія ўцягнутыя ў падтрымку яе вайсковай машыны.

Пра гэта паведаміла галоўная дыпламатка Еўразвязу Кая Калас, піша «Еўрапейская праўда».

Калас назвала ўзгоднены 18-ы пакет адным з самых магутных з усіх, выкарыстаных супраць РФ.

«Мы яшчэ больш абразаем бюджэт Крамля на фінансаванне вайны, уключыўшы ў спісы яшчэ 105 суднаў «ценявога флоту» і тых, хто ім спрыяе, і абмяжоўваем доступ расейскіх банкаў да фінансавання. «Паўночны струмень» будзе пад забаронай. Гэта таксама больш нізкая цэнавая граніца на нафту», - расказала Кая Калас.

Паводле ейных слоў, санкцыйны пакет забяспечыць дадатковы ціск на расейскі ВПК, кітайскія банкі, якія дапамагаюць РФ абыходзіць санкцыі, і дадатковыя перашкоды для імпарту ў Расею кампанентаў, якія выкарыстоўваюцца ў вайсковых БПЛА.

«Мы ўпершыню пакаралі санкцыямі марскога рэгістратара і найбуйнейшы нафтаперапрацоўчы аб'ект кампаніі «Раснафта» ў Індыі. Акрамя таго, нашы санкцыі б'юць па тых, хто займаецца навязваннем ідэалогіі ўкраінскім дзецям», – дадала галоўная дыпламатка ЕЗ.

Калас дадала, што ЕЗ настроены далей узмацняць ціск на Расею, каб спыненне агрэсіі «стала для Масквы адзіным магчымым выхадам».

Нагадаем, раніцай 18 ліпеня Камітэт сталых прадстаўнікоў ЕЗ (Corеper) зацвердзіў 18-ы пакет санкцый Еўразвязу супраць Расеі, які доўга не маглі ўзгадніць праз супраціў Славаччыны і Мальты.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках