У Беларусі можа знікнуць бульба і лён-даўгунец
32- 18.07.2025, 11:46
- 6,448

Праз змену клімату.
У Беларусі могуць знікнуць бульба і лён-даўгунец. Усё праз змены клімату, піша навуковец і папулярызатар навукі Сяргей Бесараб.
Без паліву бульба страчвае ўраджайнасць і крухмал. На поўдні краіны вырошчваць яе ўжо становіцца эканамічна бессэнсоўным. Лён таксама не вытрымлівае спякоты і сухасці — вытворчасць можа зрушыцца на поўнач, але і там доўга не пратрымаецца.
Дарэчы, шмат вады патрабуюць і цукровыя буракі, таму вырошчваць гэтую культуру ў будучыні стане нявыгадна.
Нарэшце, праблемы могуць быць і ў пшаніцы, і жыта: ім будзе цяжка праз зімы з адлігамі і летнюю спёку.